Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» у горадзе Мінску

17 лютага 2018

top.jpg

17 лютага 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» у горадзе Мінску.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскай царквы протаіерэй Мікалай Коржыч і клірыкі прыхода.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Санько.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Сергій Янкоўскі.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята.

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прысутных з прастольным святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.

Далей са словамі прывітання да Патрыяршага Экзарха звярнуўся клірык прыхода протаіерэй Андрэй Кузьма.

Уладыка Павел падзякаваў айцу Андрэю за словы вітання, павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж