Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» у горадзе Мінску
18 лютага 202018 лютага 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» у горадзе Мінску.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петрапаўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэй Георгій Латушка; настаяцель прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» протаіерэй Павел Латушка; настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Млекакарміцелька» ў вёсцы Раўбічы Мінскага раёна протаіерэй Андрэй Кузьма і клірыкі храма.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем Ларысы Кежанавай.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў клірык храма іерэй Сергій Янкоўскі.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята Стрэчання Гасподняга і абраза Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых».
Пасля адпуста Бажэственнай літургіі са словамі прывітання да Патрыяршага Экзарха звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Павел Латушка. Ён павіншаваў Патрыяршага Экзарха са святам Стрэчання Гасподняга і падзякаваў за сумесную малітву ў дзень тытульнага свята парафіі.
Уладыка Павел падзякаваў айцу настаяцелю за словы прывітання, павіншаваў усіх прысутных з прастольным святам і звярнуўся да багамольцаў са словам настаўлення. Мітрапаліт Павел пажадаў усім прысутным невычарапальнай благадатнай дапамогі і малітоўнага заступніцтва Найсвяцейшай Багародзіцы.
Уладыка мітрапаліт павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.
Усім, хто маліўся ў храме, Патрыяршы Экзарх уручыў абразкі з выявай крыжа святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай.