Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага горада Мінска
16 лютага 201716 лютага 2017 года, у дзень памяці роўнаапостальнага Мікалая, архіепіскапа Японскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар свяціцеля Мікалая Японскага горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); благачынны 2-ой Мінскай гарадской акругі протаіерэй Ігар Карасцялёў; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель храма протаіерэй Павел Сярдзюк; настаяцелі храмаў Мінскай епархіі, духавенства храма свяціцеля Мікалая Японскага і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
Урачыстае богаслужэнне наведалі: пасол Японіі ў Рэспубліцы Беларусь Хірокі Такунага; Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Марленавіч Каўхута і кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска Арцём Мікалаевіч Цуран.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Мікіты Булахова.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Сергій Цімашэнка.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне свята.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел павіншаваў усіх прысутных з прастольным святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Уладыка Экзарх павіншаваў усіх прычастнікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць раздаў вернікам абразкі свяціцеля Мікалая Японскага.
Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце, і мітрапаліт Павел ўручыў ім прасфоры і ружы.