Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў кафедральным Петра-Паўлаўскім саборы Гомеля

08 лістапада 2020

top.jpg

З першым архіпастырскім візітам 8 лістапада 2020 года Гомельскую епархію наведаў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

У дзень памяці велікамучаніка Дзімітрыя Салунскага Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы, у саслужэнні архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага Сцяфана і епіскапа Светлагорскага Амвросія, вікарыя Гомельскай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў кафедральным Петра-Паўлаўскім саборы горада Гомеля.

Архіпастырам саслужылі: сакратар Гомельскай епархіі протаіерэй Георгій Алампіеў, благачынныя акруг, старшыні аддзелаў і духавенства епархіі.

Песнапенні выканаў хор Петра-Паўлаўскага сабора пад кіраўніцтвам Алены Мароз.

За богаслужэннем маліліся: ігумення Вера (Афонькіна) з сёстрамі Ціхвінскага жаночага манастыра горада Гомеля і ігумення Іаана (Ярэц) з сёстрамі Успенскага жаночага манастыра вёскі Казімірава.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іераманах Арыстарх (Драздоў).

Па завяршэнні богаслужэння архіепіскап Сцяфан выказаў мітрапаліту Веніяміну глыбокую падзяку за пастырскі візіт.

Уладыка Экзарх звярнуўся да вернікаў са словамі пропаведзі і падаў усім прысутным архіпастырскае благаславенне.

Па заканчэнні богаслужэння архіпастыры і духавенства ўсклалі кветкі да помніка першага гомельскага епіскапа — свяшчэннамучаніка Мітрафана (Краснапольскага).

Гомельская епархія / Church.by

Фотарэпартаж