Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў Сергіеўскім прыходзе горада Мінска

20 кастрычніка 2018

top.jpg

20 кастрычніка 2018 года, у суботу сядміцы 21-й пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці святых мучанікаў Сергія і Вакха, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар прападобных Кірыла і Марыі, бацькоў прападобнага Сергія Раданежскага, Сергіеўскага прыхода горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, настаяцель храма іерэй Дзімітрый Шульга, клірык храма іераманах Закхей (Вежнавец).

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Аляксандры Літвін.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель храма іерэй Дзімітрый Шульга.

Па адпусце Бажэственнай літургіі мітрапаліт Павел павіншаваў духавенства і прыхаджан храма са святам і звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Уладыка Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.

На малітоўную памяць Патрыяршы Экзарх уручыў вернікам абразкі святога прападобнага Сергія Раданежскага і яго бацькоў, прападобных Кірыла і Марыі, а дзецям і імяніннікам уручыў прасфоры і кветкі.

Church.by

Фотарэпартаж