Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ў сталічным храме ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых»

11 лютага 2017

top.jpg

11 лютага 2017 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме ў гонар іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых» у горадзе Мінску. На гэты дзень перанесена святкаванне іконы Божай Маці «Знойдзенне загінуўшых», якое ў гэтым годзе супала з памінальнай суботай.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма протаіерэй Павел Латушка; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі храма.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Санько.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Аляксій Сакалоў.

Па заамвонной малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары праспявалі слаўленне свята.

Па адпусце Бажэственнай літургіі з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Павел Латушка. Патрыяршы Экзарх падзякаваў айцу Паўлу за словы прывітання, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.

Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж