Патрыяршы Экзарх здзейсніў манаскі пострыг у Лізавецінскім манастыры горада Мінска
16 красавіка 202115 красавіка 2021 года, у чацвер пятай сядміцы Вялікага посту, у храме ў гонар Дзяржаўнай іконы Божай Маці Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска пасля вячэрняга богаслужэння мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў пастрыжэнне ў мантыю пяці расафорных насельніц абіцелі.
Па завяршэнні пострыгу ўладыка Экзарх звярнуўся да новапастрыжаных манахінь са словам павучання.