Патрыяршы Экзарх здзейсніў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска малебен за Беларусь

14 верасня 2020

top.jpg

13 верасня 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў у Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска малебны спеў з канонам малебным і акафістам Прасвятой Багародзіцы і малітвай за беларускі народ.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун і духавенства сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Па завяршэнні малебна ўладыка Веніямін звярнуўся да кліра і паствы з пропаведдзю, у якой заклікаў не астываць у малітвах, захоўваць бадзёрасць духу і спадзявацца на дапамогу Божую.

Нагадаем, што па благаславенню Патрыяршага Экзарха малебен за Беларусь здзяйсняецца ва ўсіх храмах Беларускай Праваслаўнай Царквы кожную нядзелю. Мітрапаліт Веніямін таксама заклікае вернікаў у перыяд грамадскага супрацьстаяння ўзмацніць асабістае малітоўнае правіла, дадаючы да яго штодня па сілах ад адной да трох кафізм Псалтыра, а таксама кароткія малітвы: «Багародзіца Дзева, радуйся...», «Прасвятая Багародзіца, спасі нас», «Усе святыя, маліце Бога за нас», Іісусаву малітву.

Church.by

Фотарэпартаж