Патрыяршы Экзарх здзейсніў вячэрняе богаслужэнне ў Жыровіцкім манастыры
10 верасня 20209 верасня 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыбыў у Успенскі Жыровіцкі стаўрапігіяльны мужчынскі манастыр.
Ва Успенскім саборы абицелі на сустрэчу з Патрыяршым Экзархам сабраліся: намеснік Жыровіцкага манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, брація абіцелі, в. а. рэктара Мінскай духоўнай семінарыі Аляксандр Слесараў, выкладчыкі, супрацоўнікі, студэнты МінДС, духавенства Навагрудскай епархіі і прыхаджане манастыра.
Па заканчэнні вячэрняга богаслужэння ў саборы архіепіскап Гурый ад імя людзей, якія маліліся, звярнуўся да уладыкі Экзарха з прывітальным словам і паднёс абраз Божай Маці «Жыровіцкі».
Падзякаваўшы за дар, уладыка Веніямін звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам, заклікаўшы ўзмацніць малітвы за беларускі народ у няпросты для краіны час.