Патрыяршы Экзарх узначаліў Бажэственную літургію ў крыптавым храме ў гонар царскіх страстацерпцаў Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска

17 ліпеня 2021

top.jpg

17 ліпеня 2021 года, у дзень памяці святых страстацерпцаў цара Мікалая, царыцы Аляксандры, царэвіча Аляксія, вялікіх князёўнаў Вольгі, Таццяны, Марыі, Анастасіі і страстацерпца праведнага Яўгенія ўрача, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў крыптавым храме ў гонар Царскіх страстацерпцаў Свята-Лізавецінскага жаночага манастыра горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі духаўнік манастыра протаіерэй Андрэй Лемяшонак, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска іерэй Дыянісій Кавалёў і клірыкі абіцелі.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраваннем старэйшага рэгента манастыра манахіні Марфы (Гуськовай).

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Андрэй Лемяшонак.

Пасля адпуста Літургіі быў здзейснены вадасвятны малебен з акафістам святым Царскім страстацерпцам: імператару Мікалаю II, імператрыцы Аляксандры, царэвічу Аляксію, вялікім князёўнам Вользе, Таццяне, Марыі і Анастасіі. Затым адбыўся хрэсны ход.

Па заканчэнні набажэнства мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прыхаджан і духавенства абіцелі са словам павучання.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by   

Фотарэпартаж