Патрыяршы Экзарх узначаліў малебен за Беларусь у Богаяўленскім кафедральным саборы горада Полацка

27 верасня 2020

top.jpg

Увечары 27 верасня 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен за Беларусь і акафіст перад мошчамі свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава ў саслужэнні епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація і духавенства Полацкай епархіі ў Богаяўленскім кафедральным саборы горада Полацка.

Перад саборным богаслужэннем мітрапаліт Веніямін звярнуўся да ўсіх, хто знаходзіцца ў саборы з прывітальным словам, у якім нагадаў пра сілу Пачэснага Жыватворнага Крыжа, а таксама заклікаў вернікаў прасіць малітоўнага заступніцтва ў свяшчэннамучаніка Канстанціна, забітага багаборцамі ў 1919 годзе, які цяпер прабывае разам з Госпадам у Царстве Нябесным.

Пасля заканчэння богаслужэння епіскап Ігнацій сардэчна вітаў уладыку Экзарха, падзякаваўшы за візіт у Полацкую епархію і супольнае богаслужэнне. Яго Высокапраасвяшчэнства распавёў пра подзвіг свяшчэннамучаніка Канстанціна Жданава і паднёс уладыку Экзарху абраз гэтага святога.

Мітрапаліт Веніямін ўзаемна падзякаваў уладыку Ігнацію і звярнуўся да багамольцаў з архіпастырскім словам.

— Няхай жа Полацкая зямля і Полацкая епархія развіваюцца духоўна і мацнеюць. Хай зжываюцца грахі, умацоўваецца дабрачыннасць у людзях. Няхай наша краіна прыйдзе ў стан міру, любові, згоды і Божага благаславення, — сказаў уладыка мітрапаліт.

Затым у Полацкім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Веніяміна з духавенствам епархіі.

Church.by

 

 

Фотарэпартаж