Патрыяршы Экзарх узначаліў аб'яднаныя выпускныя ўрачыстасці магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі БДУ
01 ліпеня 201730 чэрвеня 2017 года ў Духоўна-адукацыйным цэнтры Беларускай Праваслаўнай Царквы адбыўся аб'яднаны Выпускны Акт магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Перад пачаткам Выпускнога Акта ў акадэмічным храме свяціцеля Кірыла Тураўскага была здзейснена Бажэственная літургія.
Богаслужэнне ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, рэктар Інстытута тэалогіі.
Уладыку Экзарху саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); загадчык кафедры біблеістыкі і хрысціянскага веравучэння Інстытута тэалогіі протаіерэй Сергій Гардун; прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі па выхаваўчай рабоце архімандрыт Нікадзім (Генералаў); першы прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Андрэй Цыгель; духаўнік Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Увараў; першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў; сакратар Мінскай епархіі, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Андрэй Волкаў; першы прарэктар Інстытута тэалогіі протаіерэй Алег Голубеў; першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў; выкладчык Мінскага духоўнага вучылішча іерэй Мікалай Шульмін; выкладчыкі і выпускнікі Акадэміі і Інстытута ў свяшчэнным сане.
За Літургіяй маліліся выпускнікі Мінскай духоўнай акадэміі і Інстытута тэалогіі, іх настаўнікі, родныя і блізкія.
Літургічныя спевы выканаў хор Мінскай духоўнай акадэміі пад кіраўніцтвам Георгія Сіліча.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Сергій Бегіян, выпускнік магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі.
Па заамвоннай малітве мітрапаліт Павел здзейсніў пострыг у чытальнікаў выпускнікоў Акадэміі і Інстытута.
Па завяршэнні Літургіі быў здзейснены Падзячны малебен.
Патрыяршы Экзарх звярнуўся да выпускнікоў і ўсіх прысутных са словам павучання, у якім нагадаў аб вышыні і адказнасці пастырскага служэння, якое прадбачыцца ў большасці выпускнікоў.
Пасля набажэнства адбыўся ўрачысты Выпускны Акт.
Рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў) выступіў з выніковым дакладам аб выпуску Акадэміі.
Даклад аб выпуску аддзялення завочнага навучання магістратуры, першым у гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі, прадставіў загадчык аддзялення іерэй Раман Арцёмаў.
Прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па вучэбнай рабоце Сяргей Мікалаевіч Ходзін цёпла прывітаў усіх прысутных ад імя кіраўніцтва БДУ — вядучай вну нашай краіны.
Першы прарэктар Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта протаіерэй Алег Голубеў выступіў з выніковым дакладам аб выпуску Інстытута.
Першы прарэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Андрэй Цыгель абвясціў прывітальны адрас рэктара семінарыі архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя і перадаў у дар акадэмічнаму храму плашчаніцу, выкананую ў тэхніцы шаўкаграфіі.
Першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў павітаў прысутных ад імя рэктара архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя, выкладчыцкага складу і выхаванцаў семінарыі.
Выкладчык Мінскага духоўнага вучылішча іерэй Мікалай Шульмін звярнуўся да прысутных з прывітальным словам ад імя рэктара протаіерэя Іаана Задарожына, педагагічнага калектыву і выхаванцаў вучылішча.
Прывітальнае слова ад імя выпускнікоў дзённага аддзялення магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі прамовіў Ігар Валодзін, ад імя выпускнікоў завочнага аддзялення магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі іерэй Павел Лукін, ад імя выпускнікоў Інстытута тэалогіі — Антон Блашко.
Ад імя бацькоў выпускнікоў з прывітальным словам выступіла Таццяна Аляксандраўна Ліпай — маці выпускніцы Інстытута тэалогіі Лізаветы Ліпай.
Дыплом і нагрудны знак кандыдата багаслоўя з рук Патрыяршага Экзарха атрымаў іерадыякан Аўраам (Гулевіч), які абараніў у гэтым годзе кандыдацкую дысертацыю ў Мінскай духоўнай акадэміі.
Мітрапаліт Павел уручыў выпускнікам магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі дыпломы і магістарскія значкі. У гэтым годзе магістарскія працы паспяхова абаранілі 30 чалавек.
Далей уладыка Экзарх уручыў выпускнікам Інстытута тэалогіі БДУ дыпломы дзяржаўнага ўзору. У гэтым годзе Інстытут тэалогіі скончылі 40 чалавек, магістратуру Інстытута — 4 чалавекі.
Мітрапаліт Павел звярнуўся да выпускнікоў з павучальным словам, у якім пажадаў прытрымлівацца закліку Збавіцеля: Ідзіце, навучы́це ўсе народы, хры́сцячы іх у імя́ Айца, і Сына, і Святога Духа, 20. ву́чачы іх выконваць усё, што Я запаве́даў вам; і вось, Я з вамі ва ўсе дні да сканчэ́ння веку (Мф. 28:19-20). Па словах уладыкі, адным з важных якасцяў пастыра павінна быць уменне знаходзіць шлях да сэрцаў чалавечых, суцяшаць і падбадзёрваць людзей, благавестваваць пра Міласцівага Госпада.
У завяршэнне Выпускнога Акта адбыўся святочны канцэрт.