Патрыяршы Экзарх узначаліў чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі

09 лютага 2018

top.jpg

9 лютага 2018 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.

У ходзе пасяджэння былі агучаны вынікі восеньскага семестра 2017/2018 навучальнага года.

Савет зацвердзіў тыпавы расклад вучэбных заняткаў ў магістратуры і аспірантуры на вясновы семестр 2017/2018 навучальнага года, а таксама тэмы магістарскіх дысертацый студэнтаў завочнага аддзялення акадэміі.

Church.by