Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольную ўрачыстасць храма Архангела Міхаіла ў вёсцы Новы Двор
21 лістапада 202021 лістапада 2020 года, у свята сабора Архістратыга Божага Міхаіла і ўсіх Нябесных Сіл бясплотных, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў часовым дамавым храме Архангела Міхаіла ў вёсцы Новы Двор Мінскага раёна.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: настаяцель прыхода храма Архангела Міхаіла ў вёсцы Новы Двор іерэй Іаан Кавалёў, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора ў горадзе Мінску іерэй Дыянісій Кавалёў і госці ў свяшчэнным сане.
Богаслужэбныя спевы выканаў зводны хор пад кіраўніцтвам Юліі Міхалевіч.
За Літургіяй былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб збаўленні ад шкоднаснай павевы і дараванні міру беларускаму народу.
Па завяршэнні богаслужэння ўладыка Экзарх і айцец настаяцель абмяняліся прывітаннямі і пажаданнямі дапамогі Нябесных Сіл бясплотных ў справах, якія здзяйсняюцца ў славу Божую і на карысць блізкіх.
Мітрапаліт Веніямін узначаліў хрэсны ход, пасля чаго агледзеў будынак новага храма Архангела Міхаіла. Будаўніцтва было пачата яшчэ протаіерэем Анатолем Кавалёвым (1947 — 2014), бацькам цяперашняга настаяцеля. Айцец Анатоль ствараў і ўмацоўваў праваслаўную абшчыну ў Новым Двары, уладкаваў дамавую царкву, арганізаваў прыходскае сястрыцтва ў гонар Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы. Дарэчы, сёлета споўнілася 45 гадоў з дня яго свяшчэнніцкай хіратоніі. Архіпастыр, духавенства і міране ўшанавалі памяць айца Анатоля здзяйсненнем ліціі, за якой узнеслі ўзмоцненыя малітвы аб упакаенні яго душы.