Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольную ўрачыстасць храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у Мінску

06 лістапада 2020

top.jpg

6 лістапада 2020 года, у свята іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць», мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў аднайменным храме горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода Усіх тужлівых Радасць, благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі протаіерэй Ігар Карасцялёў; настаяцель прыхода храма Архангела Міхаіла ў горадзе Мінску протаіерэй Ігар Галакаў; настаяцель прыхода храма свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі ў горадзе Мінску іерэй Дзімітрый Ворса; клірыкі прыхода.

Літургічныя спевы выканаў парафіяльны хор.

За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.

Пасля заамвоннай малітвы архіпастыр і свяшчэннаслужыцелі здзейснілі слаўленне Прасвятой Багародзіцы.

Мітрапаліт Веніямін звярнуўся да вернікаў са словам пропаведзі, у якой нагадаў пра выключную неабходнасць весці Евангельскі лад жыцця і дзейнічаць у адпаведнасці з запаведзямі Хрыстовымі ў цяперашні час усенародных выпрабаванняў. Архіпастыр асабліва заклікаў вернікаў чытаць Евангелле паводле Матфея, раздзелы  з 5-га па 10-ы: там гаворыцца пра тое, якім павінна быць жыццё кожнага паслядоўніка Хрыста.

Патрыяршы Экзарх і айцец настаяцель абмяняліся прывітаннямі, пажадаўшы адзін аднаму Божай дапамогі ў адказным служэнні Маці-Царкве.

Высокапраасвяшчэнны ўладыка павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Фотарэпартаж