Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольную ўрачыстасць Іаана-багаслоўскага манастыра ў Дамашанах

09 кастрычніка 2020

top.jpg

9 кастрычніка 2020 года, у дзень памяці апостала і евангеліста Іаана Багаслова, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў асвячэнне храма ў гонар апостала Іаана Багаслова аднайменнага жаночага манастыра вёскі Дамашаны Смалявіцкага раёна, пасля чаго ўзначаліў Бажэственную літургію ў новаасвячоным храме.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Барысаўскай епархіі, благачынны 1-й Барысаўскай акругі, настаяцель прыхода храма Ражджаства Хрыстовага горада Барысава протаіерэй Аляксандр Вярбіла; духаўнік Іаана-Багаслоўскага манастыра, начальнік скіта святога Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана ігумен Патапій (Пронін); благачынны Смалявіцкай акругі, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў аграгарадку Азярыцкая Слабада іерэй Іаан Ясюкевіч; настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца ў горадзе Мінску протаіерэй Сергій Комлік; настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Тройцы ў горадзе Барысаве протаіерэй Георгій Цюхлоў; клірык Іаана-Багаслоўскага манастыра протаіерэй Васіль Буркоўскі; настаяцель прыхода храма Уздзаіжання Крыжа Гасподняга вёскі Загор'е Барысаўскага раёна іерэй Аляксандр Лук'яновіч; клірыкі Беларускага Экзархату.

Богаслужэбныя спевы выканаў манастырскі хор пад кіраваннем інакіні Алімпіяды (Ёрш).

За богаслужэннем маліліся: настаяцельніца Іаана-Багаслоўскага жаночага манастыра ігумення Саламія (Аўчыннікава) з сёстрамі і выконваючая абавязкі настаяцельніцы жаночага манастыра ў гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у вёсцы Барань Барысаўскага раёна манахіня Яўпраксія (Зубава).

Падчас Літургіі былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і спыненні распаўсюджвання шкоднаснай пошасці.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Іаан Ясюкевіч.

Па заканчэнні богаслужэння было здзейснена слаўленне святому апосталу і евангелісту Іаану Багаслову.

Адбыўся хрэсны ход, пасля якога Патрыяршы Экзарх звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам пропаведзі.

Уладыка Веніямін адзначыў, што прыклад жыцця апостала любові, святога Іаана Багаслова, паказвае, як пазнанне Бога памнажае і ўзмацняе нашу любоў да Бога і да бліжняга, але ў той жа час любоў не праявіцца ў поўнай меры, калі не будзе падмацавана змірэннем і малітвай. Яго Высокапраасвяшчэнства заклікаў памятаць пра гэта і клапаціцца, каб гэтыя дабрадзейнасці выяўляліся ў сукупнасці, не аддзяляючыся адна ад другой.

Мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Ігумення Саламія падарыла шматлікім паломнікам брашуры духоўна-маральнага зместу з Багародзічным правілам.

Барысаўская епархія / Church.by

Фотарэпартаж