Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольную ўрачыстасць у Касма-Даміянаўскім храме Сафійскага манастыра ў Слуцку
14 ліпеня 202114 ліпеня 2021 года, у дзень памяці бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна, у Рыме пакутаваўшых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, кіраўнік Слуцкай епархіі, здзейсніў Бажэственную літургію ў храме бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна Рымскіх жаночага манастыра праведнай Сафіі, княгіні Слуцкай, у горадзе Слуцку.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Слуцкага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў вёсцы Чыжэвічы Салігорскага раёна протаіерэй Мікалай Лабынько; благачынны Слуцкай царкоўнай акругі, ключнік кафедральнага сабора Архангела Міхаіла ў горадзе Слуцку протаіерэй Ігар Штэпа; клірык Сафійскага жаночага манастыра ў горадзе Слуцку іерэй Анатоль Сыцько; настаяцель прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у аграгарадку Сосны Любанскага раёна іерэй Аляксандр Дзярачыц.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Ігар Мартыс.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Надзеі Коржыч.
У храме маліліся настаяцельніца Сафійскай абіцелі ігумення Анастасія (Коржыч), сёстры міласэрнасці з манастырскага сястрыцтва, прыхаджане.
За Літургіяй Патрыяршы Экзарх здзейсніў свяшчэнніцкую хіратонію дыякана Мікалая Дзярачыца.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены малітвы аб дараванні міру беларускаму народу і збаўленні ад пагібельнай пошасці.
Архіпастыр даў наказ іерэю Мікалаю Дзярачыцу на далейшае служэнне Царкве Хрыстовай, пажадаўшы благадатнай дапамогі Божай і ўмацавання сіл.
Ігумення Анастасія падзякавала мітрапаліту Веніяміну за візіт у Сафійскую абіцель і паднесла святую прасфору.
Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў памінальную ліцію ля месца пахавання протаіерэя Мікалая Паўлавіча Коржыча (1943 — 2011). У свой час айцец Мікалай служыў у Слуцку настаяцелем храма бяссрэбранікаў Касмы і Даміяна. Прыход быў ператвораны ў жаночы манастыр ужо пасьля спачыну протаіерэя Мікалая да Госпада.
Адбыўся хрэсны ход, у завяршэнне якога мітрапаліт Веніямін павіншаваў усіх з прастольным святам храма і прамовіў пропаведзь, у якой пажадаў вернікам трымацца прыкладу святых угоднікаў Божых на шляху ўзрастання ў пабожнасці і хрысціянскай любові.