Патрыяршы Экзарх узначаліў прастольнае свята Пакроўскага кафедральнага сабора горада Гродна
14 кастрычніка 202014 кастрычніка 2020 года, у свята Пакрова Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, Бажэственную літургію ў Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Прадстаяцелю Беларускай Праваслаўнай Царквы саслужылі: архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій, сакратар Гродзенскай епархіі протаіерэй Анатоль Ненартовіч, благачынны Гродзенскай акругі протаіерэй Аляксандр Велісейчык, духаўнікі епархіі протаіерэй Аляксандр Наздрын і протаіерэй Андрэй Бандарэнка, настаяцель сабора протаіерэй Георгій Рой і духавенства епархіі.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Юліі Шэпелевай.
Па заканчэнні Літургіі Патрыяршы Экзарх звярнуўся да прысутных са словамі пропаведзі і павіншаваў усіх са святам Пакрова Прасвятой Багародзіцы.