Патрыяршы Экзарх узначаліў рабочую нараду па пытаннях будаўніцтва храмаў, якія ўзводзяцца ў горадзе Мінску і Мінскім раёне

09 ліпеня 2021

top.jpg

6 ліпеня 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў рабочую нараду па пытаннях будаўніцтва храмаў, якія ўзводзяцца ў горадзе Мінску і Мінскім раёне.

У нарадзе, якая адбылася ў Мінскім епархіяльным упраўленні, прынялі ўдзел сакратар Мінскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Андрэй Волкаў, старшыня камісіі па пытаннях аб'ектаў Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай царквы протаіерэй Віктар Рэзановіч, настаяцелі будуемых храмаў.

Звяртаючыся да прысутных, мітрапаліт Веніямін праінфармаваў, што ў горадзе Мінску і Мінскім раёне на працягу апошняга часу былі ўзведзены 12 храмаў, 10 храмаў асвячаны, 16 –– маюць будаўнічую гатоўнасць звыш 80% і плануюцца да ўводу ў эксплуатацыю да 2022 года.

Па словах Патрыяршага Экзарха, Мінск пашыраецца, таму ў горадзе адчуваецца недахоп храмаў. У прыватнасці, у некаторых мікрараёнах з планаваным насельніцтвам у 100 тыс. чалавек дзейнічае ў цяперашні час толькі адзін храм. У сувязі з гэтым мітрапаліт Веніямін адзначыў неабходнасць прытрымлівацца вызначаных Камісіяй па будаўніцтве храмаў тэрмінаў уводу ў эксплуатацыю аб'ектаў, якія будуюцца і благаславіў настаяцеляў храмаў распачаць усе магчымыя меры для правядзення і завяршэння будаўнічых работ.

На нарадзе таксама была адзначана важнасць захавання правільнага парадку афармлення дакументацыі, звязанай з будаўніцтвам аб'ектаў.

У выпадку ўзнікнення праблем пры правядзенні работ для пошуку аптымальных шляхоў вырашэння ўладыка Экзарх рэкамендаваў звяртацца да членаў Камісіі па пытаннях будуемых аб'ектаў Мінскай епархіі БПЦ і адпаведных епархіяльных служб.

Church.by

Фотарэпартаж