Патрыяршы Экзарх узначаліў працу манаскай секцыі VIII Беларускіх Калядных чытанняў у Мінскай духоўнай семінарыі

15 снежня 2022

top.jpg

15 снежня 2022 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у рамках VIII Беларускіх Калядных чытанняў адбылося пасяджэнне манаскай секцыі «Узыходжанне духу. 1030 гадоў Праваслаўя на беларускіх землях».

Мерапрыемства было арганізавана Сінадальным аддзелам па справах манастыроў і манаству Беларускай Праваслаўнай Царквы і праходзіла ва Успенскім Жыровіцкім мітрапалічым мужчынскім манастыры на базе Мінскай духоўнай семінарыі.

Папярэднічала працы форуму Бажэственная літургія, якую ў Трохсвяціцельскім храме семінарыі ўзначаліў Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. Высокапраасвяшчэннейшаму ўладыку саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаства БПЦ епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый; намеснік Нікольскага мужчынскага манастыра ў горадзе Гомелі епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі; удзельнікі манаскага напрамку Калядных чытанняў у свяшчэнным сане.

У манаскай секцыі прынялі ўдзел архіерэі Беларускага Экзархату, кіраўнікі і манаскія асобы беларускіх манастыроў, прадстаўнікі Мінскай і Маскоўскай духоўных акадэмій.

У прэзідыуме манаскай секцыі прысутнічалі: епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый; епіскап Светлагорскі Амвросій; рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў); намеснік Андрэеўскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра горада Масквы ігумен Дыянісій (Шлёнаў).

Пасяджэнне секцыі адкрыў яе старшыня, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін. У сваім ўступным слове ўладыка Экзарх акрэсліў праблематыку канферэнцыі, прысвечаную асэнсаванню гісторыі Праваслаўя на Беларускіх землях.

Далей з дакладамі выступілі:

- архімандрыт Афанасій (Сакалоў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі, дацэнт, кандыдат багаслоўя «Арганізацыя манаскай абшчыны ў пачатку ХХ стагоддзя на прыкладзе Няклюдаўскага мужчынскага манастыра Магілёўскай епархіі»;

- протаіерэй Аляксандр Раманчук, старшы выкладчык кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя «Беларуская Праваслаўная Царква: гісторыя і сучаснасць»;

- іераманах Андрэй (Васілюк), выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, кандыдат багаслоўя «Жыровіцкі манастыр і семінарыя: гісторыя станаўлення духоўнай адукацыі ў пасляваенны час»;

- ігумення Еўдакія (Ляўшук), ігумення Полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра: «Свята-Еўфрасіннеўскія ўрачыстасці 1910 года: перанясенне мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай з Кіева ў Полацк»;

- протаіерэй Аляксандр Лапушанскі, старшыня камісіі па кананізацыі святых Гомельскай епархіі, кандыдат багаслоўя: «Гісторыя гомельскіх манастыроў у XX стагоддзі. Манаскае жыццё ў эпоху ганенняў»;

- ігумен Дыянісій (Шлёнаў), намеснік Андрэеўскага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра горада Масквы, кіраўнік аспірантуры Маскоўскай духоўнай акадэміі: «Духоўны шлях і яго этапы ў святаайцоўскай традыцыі».

Затым адбылося абмеркаванне выступленняў дакладчыкаў. Ігумены і ігуменні падзяліліся вопытам уладкавання манастыроў і разгледзелі праблемы духоўнага жыцця насельнікаў абіцеляў.

Па выніках усіх выступленняў былі зроблены наступныя высновы:

  • Гістарычнае мінулае кожнага народа - гэта не проста факты і падзеі, эпізоды і даты, гэта рэальнае жыццё і духоўная праца над сабой кожнага чалавека, ад якога залежыць і гісторыя, і дабрабыт усяго грамадства.
  • Царкоўнае жыццё на Беларускіх землях, не гледзячы на разнастайныя забароны і ганенні, не спынілася. Выгнанае з манастыроў манаства, напрыклад, у XX стагоддзі было падобна евангельскай заквасцы, дзякуючы якой Праваслаўе змагло, перажыўшы гады ганенняў, не толькі адрадзіцца, але і прыносіць духоўныя плады.
  • Гістарычны шлях беларускага Праваслаўя быў складаны і ў многіх выпадках трагічны. Часам магло падацца, што Праваслаўе на нашых землях спыніць сваё існаванне. Але Бог ахоўвае беларусаў. Ён не дапусціў, каб духоўная спадчына святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра перастала весці беларускі народ па шляху спасення.

monasterium.by/МінДС/Church.by

Фотарэпартаж