Патрыяршы Экзарх узначаліў працу чарговага пасяджэння Вучонай рады Мінскай духоўнай акадэміі

01 кастрычніка 2021

top.jpg

1 кастрычніка 2021 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонай рады Мінскай духоўнай акадэміі.

На пасяджэнні былі абмеркаваны і адобраны да зацвярджэння:

  • навучальныя праграмы магістратуры і аспірантуры для восеньскага семестра 2021-2022 навучальнага года,
  • тэмы магістарскіх дысертацый студэнтаў вочнага аддзялення магістратуры,
  • тэмы кандыдацкіх дысертацый аспірантаў першага года навучання,
  • Палажэнне аб Радзе студэнтаў і аспірантаў Мінскай духоўнай акадэміі.

Паседжанне скончылася разглядам прашэнняў і абмеркаваннем актуальных пытанняў акадэмічнага жыцця.

МінДА/Church.by