Патрыяршы Экзарх узначаліў пашыранае пасяджэнне Епархіяльнай рады Мінскай епархіі
27 лютага 202026 лютага 2020 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пашыранае пасяджэнне Епархіяльнай рады Мінскай епархіі.
У пасяджэнні прынялі ўдзел члены Рады: протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Мінскай епархіі; протаіерэй Георгій Латушка, старшыня камісіі па разборы праблем на прыходах Мінскай епархіі; протаіерэй Мікалай Коржыч, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства; протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі; протаіерэй Ігар Латушка, старшы духаўнік Мінскай епархіі; протаіерэй Іаан Задарожын, дырэктар Мінскага духоўнага вучылішча; протаіерэй Мікалай Багдановіч, старшыня Епархіяльнага суда; протаіерэй Кірыл Шолкаў, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай Царквы. Прысутнічалі таксама: епіскап Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін, старшыня Сінадальнага аддзела адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы; благачынныя царкоўных акруг і кіраўнікі аддзелаў Мінскай епархіі.
Прысутныя абмеркавалі праект праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2020-2025 гады, разгледзелі пытанне ўдасканалення паломніцкай дзейнасці ў Мінскай епархіі і абмяняліся меркаваннямі адносна святкавання ў 2021 годзе 800-годдзя з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.