Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды актавага дня Мінскай духоўнай семінарыі

12 лютага 2017

top.jpg

12 лютага 2017 года, у Нядзелю пра блуднага сына і дзень памяці Сабора ўсяленскіх вучыцеляў і свяціцеляў Васілія Вялікага, Грыгорыя Багаслова і Іаана Златавуста, у актавы дзень Мінскай духоўнай семінарыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый; епіскапы: Тураўскі і Мазырскі Леанід; Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел і Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

Архіпастырам саслужылі: прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Беларускім Экзархаце архімандрыт Васіян (Змеяў); кіраўнік справў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў); брація Жыровіцкага манастыра, прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкай карпарацыі Мінскай духоўнай семінарыі, прадстаўнікі духоўных навучальных устаноў і іншыя госці ў свяшчэнным сане.

На богаслужэнні прысутнічалі і маліліся: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леанід Паўлавіч Гуляка; намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Вячаслаў Аляксандравіч Апановіч; старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Мечыслававіч Таргонскі; старшыня Жыровіцкага сельскага савета Дзмітрый Віктаравіч Нагула.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў студэнт IV курса Мінскай духоўнай семінарыі Міхаіл Маруга.

Спевы Бажэственнай літургіі выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх здзейсніў чын пастаўлення ў чытальнікаў студэнтаў выпускнога курсу Мінскай духоўнай семінарыі.

Па заканчэнні набажэнства мітрапаліт Павел павіншаваў рэктара МінДС архіепіскапа Гурыя, выкладчыкаў і выхаванцаў семінарыі з днём памяці нябесных заступнікаў і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычастнікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Пасля святочнай трапезы адбыўся ўрачысты Акт і канцэрт духоўнай музыкі ў выкананні выхаванцаў Мінскай духоўнай семінарыі.

Актавы дзень завяршыўся урачыстым адкрыццём фотавыстаўкі «Беларуская Праваслаўная Царква ў гады атэістычнага ліхалецця (1917-1939)». 

Church.by

Фотарэпартаж

Фотарэпартаж

Фотарэпартаж