Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды свята Сукневіцкай іконы Божай Маці

10 ліпеня 2017

10 ліпеня 2017 года, у панядзелак 5-га тыдня пасля Пяцідзесятніцы, у дзень святкавання Сукневіцкай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый; епіскапы: Барысаўскі і Мар'інагорскі Веніямін; Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; Слуцкі і Салігорскі Антоній і Лідскі і Смаргонскі Парфірый здзейснілі Бажэственную літургію ў Праабражэнскім саборы горада Смаргоні Гродзенскай вобласці.

За богаслужэннем прысутнічалі і маліліся: старшыня Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта Харужык Генадзь Васільевіч і старшыня Смаргонскага савета дэпутатаў Рамановіч Іван Іванавіч.

Архіпастырам саслужылі: архімандрыт Васіян (Змееў), прадстаўнік Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі ў Беларускім Экзархаце; кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч) і прадстаўнікі духавенства ад усіх епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор саборнага храма пад кіраваннем Дагоцкай Ксеніі.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Максім Цыгель.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх, саслужачыя архіпастыры і святары здзейснілі слаўленне Прасвятой Багародзіцы.

Па адпусце Бажэственнай літургіі з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый. Уладыка падзякаваў мітрапаліту Паўлу за сумесную малітву і на малітоўную памяць паднёс Патрыяршаму Экзарху вобраз Сукневіцкай іконы Божай Маці. Са словамі прывітання і віншавання да ўладыкі Паўла звярнуліся старшыня Смаргонскага райвыканкама Харужык Генадзь Васільевіч і старшыня Смаргонскага савета дэпутатаў Рамановіч Іван Іванавіч. Прадстаўнікі адміністрацыі раёна падзякавалі мітрапаліту Паўлу, архіпастырам і святарам за свята, якое яны падарылі ўсім жыхарам горада Смаргоні.

Уладыка Павел падзякаваў ўсім архіпастырам, якія прыбылі ў горад Смаргонь і праславілі Найсвяцейшую Багародзіцу. Епіскапу Парфірыю былі сказаны асаблівыя словы падзякі за арганізацыю ўрачыстасцяў. Патрыяршы Экзарх павіншаваў прадстаўнікоў раённай адміністрацыі, духавенства і прыхаджан са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. На малітоўную памяць усім вернікам былі раздадзены абразкі Сукневіцкай іконы Божай Маці.

Church.by

Фотарэпартаж