Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці з нагоды свята Жыровіцкай іконы Божай Маці

20 мая 2021

top.jpg

20 мая 2021 года, у чацвер 3-га тыдня пасля Пасхі, у дзень святкавання знойдзення Жыровіцкай іконы Божай Маці, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ва Успенскім саборы Успенскага Жыровіцкага стаўрапігіяльнага мужчынскага манастыра.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі: намеснік Жыровіцкага манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, епіскапы: Слуцкі і Салігорскі Антоній, Лідскі і Смаргонскі Парфірый, Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій.

Архіярэям саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горада Мінска протаіерэй Мікалай Коржыч; прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іераманах Афанасій (Сакалоў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; насельнікі Жыровіцкага манастыра, выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі і духавенства Беларускага Экзархату, якое прыбыло на свята.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскіх духоўных школ пад кіраваннем протадыякана Андрэя Скробата.

Падчас богаслужэння былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў насельнік Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі іераманах Яўстафій (Халіманкоў).

Пасля адпуста Бажэственнай літургіі архіпастыры і святары здзейснілі хрэсны ход з цудатворнай Жыровіцкай іконай Прасвятой Багародзіцы да Яўленскага храма, дзе здзейснілі малебен з акафістам Божай Маці.

Затым Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прысутных на святам і звярнуўся са словам настаўлення. Уладыка пажадаў прысутным нябеснага заступніцтва Найсвяцейшай Багародзіцы і падаў архіпастырскае благаславенне.

Далей старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іераманах Афанасій (Сакалоў) зачытаў віншавальны адрас старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталлі Іванаўны Качанавай.

Таксама са словамі віншавання са святам да прысутных звярнуўся старшыня Слонімскага раённага выканаўчага камітэта Генадзь Баляслававіч Хоміч.

У завяршэнне урачыстасцяў мітрапаліт Веніямін нагадаў пра тое, які важны ўклад у адраджэнне Жыровіцкага манастыра зрабіў першы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў). Архіпастыр сам ўнікаў ва ўсё, што адбывалася ў жыцці манастыра, на тэрыторыі якога пасля, згодна з яго завяшчаннем, ён і быў пахаваны. У памяць аб мітрапаліце Філарэце была здзейснена памінальная ліція.

Church.by

Фотарэпартаж