Патрыяршы Экзарх узначаліў урачыстасці ў гонар 10-годдзя з дня праслаўлення прападобнай Манефы Гомельскай
11 жніўня 201711 жніўня 2017 года, у дзень 10-годдзя з дня праслаўлення прападобнай Манефы Гомельскай, у кафедральным саборным храме першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла горада Гомеля пры шматлікім зборы духавенства і вернікаў Бажэственную літургію ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан і епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел.
Архіпастырам саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч); намеснік Гомельскага Мікольскага мужчынскага манастыра, старшыня Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы архімандрыт Амвросій (Шаўцоў); сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; клірыкі Гомельскай епархіі і запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.
На богаслужэнні прысутнічалі: намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Аляксандравіч Прывалаў; старшыня Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта Пётр Аляксеевіч Кірычэнка; дэлегацыя з горада Джэрачэ, якая прывезла часціцу мошчаў святога велікамучаніка Панцеляімана на Гомельскую зямлю, і іншыя афіцыйныя асобы.
Богаслужэбныя спевы выканаў зводны хор Гомельскай епархіі пад кіраўніцтвам Вольгі Паляковай.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора горада Гомеля іераманах Арыстарх (Драздоў).
Па завяршэнні Бажэственнай літургіі ўладыка Павел ўзначаліў хрэсны ход і слаўленне свята.
Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан звярнуўся са словам прывітання да мітрапаліта Паўла і падзякаваў архіпастырам за магчымасць малітоўных брацкіх зносін.
Патрыяршы Экзарх падзякаваў епіскапу Сцяфану за словы прывітання, павіншаваў архіпастыраў, якія прыбылі на ўрачыстасці, духавенства і набожных вернікаў са святам і звярнуўся да ўсіх са словам павучання.
Пасля богаслужэння мітрапаліт Павел і епіскап Сцяфан наведалі наступныя храмы горада Гомеля: Спаса-Праабражэнскі, Святой Тройцы, іконы Божай Маці «Скорапаслушніца», прападобнага Серафіма Сароўскага і азнаёміліся з працэсам будаўнічых работ у храмах.
У Спаса-Праабражэнскім храме ўладыка Павел здзейсніў чын асвячэння паклоннага крыжа, які ўсталяваны ў памяць навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай.
У прыходзе прападобнага Серафіма Сароўскага мітрапаліт Павел здзейсніў асвячэнне крыжоў на купалы будуемага храма.