Патрыяршы Экзарх узначаліў у Жыровіцкай абіцелі ўрачыстасці ў гонар прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага
06 верасня 20226 верасня 2022 года, у дзень памяці прападобнамучаніка Серафіма, архімандрыта Жыровіцкага,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый здзейснілі Бажэственную літургію ва Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.
Архіпастырам саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай семінарыі протаіерэй Віктар Васілевіч, адказны сакратар упраўлення спраў Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Андрэй Волкаў, брація абіцелі ў свяшчэнным сане, клірыкі Навагрудскай епархіі і выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам протадыякана Андрэя Скробата.
Па заканчэнні Бажэственнай літургіі духавенства і багамольцы прайшлі хрэсным ходам ад Успенскага сабора да Яўленскай царквы Жыровіцкага манастыра, дзе здзейснілі малебен з акафістам святому. Затым мітрапаліт Веніямін звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам.
На заканчэнне была здзейснена памінальная ліція на магіле першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).