Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Епархіяльнай рады Мінскай епархіі

27 лістапада 2019

top.jpg

27 лістапада 2019 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Мінскім епархіяльным упраўленні адбылося пасяджэнне Епархіяльнай рады Мінскай епархіі.

Асноўным пытаннем парадку дня з'яўлялася абмеркаванне маючага адбыцца епархіяльнага сходу, які вырашана правесці 12 снежня. Рада зацвердзіла агульны парадак работы сходу, вызначыла кандыдатуры для ўключэння ў склад камісій, прызначыла дакладчыкаў для выступлення па актуальных пытаннях сучаснага царкоўнага жыцця.

Згодна са Статутам Рускай Праваслаўнай Царквы, «Епархіяльны сход, які ўзначальваецца епархіяльным архіерэем, з'яўляецца органам кіравання епархіяй і складаецца з духавенства, манаскіх асоб і міран, якія пражываюць на тэрыторыі епархіі і якія прадстаўляюць кананічныя падраздзяленні, якія ўваходзяць у склад епархіі» (XVI.3.36). Статут прадпісвае склікаць Епархіяльны сход не менш аднаго разу ў год (XVI.3.37).   

Church.by

Фотарэпартаж