Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі БДУ
01 кастрычніка 20191 кастрычніка 2019 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, рэктара Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, адбылося пасяджэнне Савета Інстытута тэалогіі.
Па выніках даклада протаіерэя Сергія Гардуна, першага прарэктара Інстытута тэалогіі, быў зацверджаны план работы Савета на 2019/2020 навучальны год.
Крысціна Алегаўна Апановіч, начальнік вучэбна-метадычнага аддзела, прадставіла справаздачу аб выніках летняй экзаменацыйнай сесіі.
Протаіерэй Сергій Гардун прадставіў справаздачу аб рабоце прыёмнай камісіі ў бягучым 2019 годзе. Сёлета залічэнне ў Інстытут праводзілася на конкурснай аснове: на 25 бюджэтных месцаў было пададзена 37 заяў. Арцём Шаламіцкі, які паказаў найлепшы вынік на ўступных выпрабаваннях (356 балаў з 400 магчымых), быў прыняты ў склад Савета Інстытута.
Аляксандр Іванавіч Тураў, прарэктар па вучэбнай рабоце, далажыў аб пачатку заняткаў у магістратуры па спецыяльнасці 1 – 21 80 01 «Тэалогія».
Быў таксама абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў жыцця Інстытута.