Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Вучонай рады Мінскай духоўнай акадэміі
17 лютага 201717 лютага 2017 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылося чарговае пасяджэнне Вучонай рады, якое ўзначаліў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі.
Вучоная рада разгледзела вынікі восеньскага семестра 2016-2017 навучальнага года ў магістратуры і аспірантуры, вынікі атэстацыі студэнтаў III курса завочнага аддзялення магістратуры, зацвердзіла тыпавы расклад заняткаў магістратуры і аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі на вясновы семестр.
Таксама на пасяджэнні разглядаліся пытанні аб навуковых мерапрыемствах у 2017 годзе і аб дзейнасці выдавецтва і рэгістрацыі Мінскай духоўнай акадэміі ў Расійскім індэксе навуковага цытавання (РИНЦ).
Вучоная рада ўхваліла прызначэнне першым прарэктарам іерэя Уладзіміра Даўгаполава і прызначэнне духаўніком акадэміі протаіерэя Уладзіміра Уварава, клірыка Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска.