Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі

26 снежня 2018

top.jpg

26 снежня 2018 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося чарговае пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі.

У пачатку пасяджэння рэктар Акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў) далажыў аб новых нарматыўных дакументах па магістарскай падрыхтоўцы ў духоўных навучальных установах Рускай Праваслаўнай Царквы.

Справаздача аб дзейнасці місіянерских курсаў пры МінДА у бягучым навучальным годзе прадставіў кіраўнік курсаў іерэй Сергій Цімашэнка.

Былі зацверджаны тэмы і кіраўнікі магістарскіх дысертацый студэнтаў 1-га курса аддзялення завочнага навучання.

Аб працы царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы ў 2018 годзе далажыла захавальнік фондаў музея Марыя Валянцінаўна Нецвятаева.

Члены Савета разгледзелі просьбы і абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў акадэмічнага жыцця.

Church.by

Фотарэпартаж