Патрыяршы Экзарх узначаліў пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі

26 чэрвеня 2019

top.jpg

26 чэрвеня 2019 года пад старшынствам мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, адбылося пасяджэнне Вучонага савета Мінскай духоўнай акадэміі, прысвечанае падвядзенню вынікаў 2018/2019 навучальнага года.

У пачатку пасяджэння загадчыкі кафедр МінДА далажылі аб выніках абароны магістарскіх дысертацый.

Справаздачу аб выніках 2018/2019 навучальнага года прадставіла начальнік вучэбна-метадычнага аддзела Кацярына Уладзіміраўна Пастухова.

Аб выніках навучальнага года на завочным аддзяленні магістратуры МінДА далажыў загадчык завочнага аддзялення іерэй Раман Арцёмаў.

Прарэктар па навуковай рабоце Аляксандр Валер'евіч Слесараў прадставіў справаздачу аб навуковай рабоце ў Акадэміі ў 2018/2019 навучальным годзе.

Прарэктар па выхаваўчай рабоце іерэй Андрэй Бабушкін далажыў аб выхаваўчай рабоце ў Акадэміі за справаздачны перыяд.

Шэраг выпускнікоў магістратуры былі рэкамендаваны да паступлення ў аспірантуру МінДА.

Было зацверджана размеркаванне выпускнікоў Акадэміі.

Вучоны савет прыняў рашэнне даць магчымасць навучання ў магістратуры і аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі асобам жаночага полу. У сувязі з гэтым, пачынаючы з бягучага года, да ўступных выпрабаванняў у Акадэміі будуць дапускацца асобы абодвух палоў.

Пасяджэнне завяршылася разглядам прашэнняў і абмеркаваннем шэрагу актуальных пытанняў акадэмічнага жыцця.

Church.by

Фотарэпартаж