Патрыяршы Экзарх уручыў абраз святога Іаана Хрысціцеля Дэпартаменту забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС
27 лютага 202027 лютага 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў малебны спеў у храме ў гонар Нараджэння Прасвятой Багародзіцы ў пасёлку Тарасава Мінскага раёна.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: настаяцель храма, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянню з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў і святары, якія духоўна акармляюць воінскія фарміраванні Беларусі.
На архірэйскім набажэнстве прысутнічалі: начальнік Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, генерал-маёр міліцыі Максім Аляксандравіч Міронаў; першы намеснік начальніка Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС Рэспублікі Беларусь, палкоўнік міліцыі Дзмітрый Яўгенавіч Патрываеў; намеснік начальніка Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС Рэспублікі Беларусь, палкоўнік міліцыі Андрэй Рыгоравіч Крывалевіч.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы пад кіраваннем Галіны Раманюк.
Па заканчэнні малебнага спеву мітрапаліт Павел звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам, у якім падкрэсліў важнасць сумеснай малітвы.
Затым прысутных вітаў старшыня Сінадальнага аддзела БПЦ па ўзаемадзеянню з Узброенымі Сіламі і іншымі воінскімі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь протаіерэй Сергій Кузьмянкоў.
Патрыяршы Экзарх уручыў начальніку Дэпартамента забеспячэння аператыўна-вышуковай дзейнасці МУС, генерал-маёру міліцыі Максіму Міронаву абраз пачэснага слаўнага Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга Іаана, пажадаўшы кіраўніцтву і ўсяму асабістаму саставу Дэпартамента ўзмацняючай дапамогі Божай у служэнні Айчыне.
Генерал-маёр Максім Міронаў у адказ звярнуўся да ўладыкі з падзячным словам і паднёс памятны дар — партрэт мітрапаліта Паўла.
Паменшаныя копіі абраза святога Іаана Хрысціцеля былі ўручаны ў знак благаславення ўсім, хто маліўся ў гэты дзень у храме.
Затым мітрапаліт Павел, святары і госці прайшлі да месца пахавання воінаў, загінуўшых падчас Вялікай Айчыннай вайны, і ўсклалі вянок і кветкі.