Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі наведаў святочнае мерапрыемства з нагоды 50-годдзя Барысаўскага радзільнага дома

16 мая 2021

top.jpg

14 мая 2021 года ў Палацы культуры імя М. Горкага горада Барысава адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 50-гадоваму юбілею Барысаўскага радзільнага дома. Госці і жыхары горада сабраліся, каб выказаць падзяку работнікам Барысаўскага радзільнага дома, а таксама ўсім урачам, медсёстрам, санітаркам і іншым работнікам аховы здароўя, хто і паводле абавязка службы і па клічы сэрца прыйшоў у гэтую высакародную прафесію, і аддае ёй сябе спаўна.

На мерапрыемстве прысутнічалі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, намеснік старшыні Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта Анастасія Копікава, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Шыпула, першы намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Мінаблвыканкама Зіновій Гозман, спецыялісты ўпраўлення, загадчыца арганізацыйна-метадычнага аддзела дзяржаўнай установы «Рэспубліканскі клінічны цэнтр паліятыўнай медыцынскай дапамогі дзецям» Вольга Каспяровіч, галоўныя ўрачы – Барысаўскай ЦРБ Аляксандр Дрозд, Барысаўскай бальніцы №2 Павел Хацько, Барысаўскага спецыялізаванага дома дзіцяці Святлана Дзятко і іншыя госці.

Патрыяршы Экзарх першым павіншаваў калектыў Барысаўскага радзільнага дома з юбілеем і ўзнагародзіў шэраг работнікаў установы аховы здароўя ўзнагародамі Барысаўскай епархіі. Медалём «Мар'інагорская ікона Прасвятой Багародзіцы» I ступені ўзнагароджана псіхолаг УАЗ «Барысаўскі радзільны дом» Кацярына Русанава, медалём «Мар'інагорская ікона Прасвятой Багародзіцы» II ступені ўзнагароджаны загадчыца жаночай кансультацыяй №1 Юлія Пішчанка, духаўнік камісіі па мацярынстве і сям'і Барысаўскай епархіі протаіерэй Дзімітрый Дарашэнка, а таксама былы галоўны ўрач радзільні Аляксандр Шыпула. Архіерэйскай граматай адзначана галоўны ўрач Барысаўскага радзільнага дома Вольга Канашэўская. 

Барысаўская епархія/Church.by

Фотарэпартаж