Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі павіншаваў Кіраўніка дзяржавы з 65-годдзем з дня нараджэння
31 жніўня 2019Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, накіраваў Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Рыгоравічу Лукашэнку віншаванне з 65-годдзем з дня нараджэння.
«Усё Ваша жыццё прысвечана служэнню Айчыне і беларускаму народу. Яўляючы прыклад дзяржаўнай волі і стойкасці, мэтанакіраванасці і самаадданасці, вернасці абавязку і любові да роднай зямлі, вы нястомна працуеце на высокай пасадзе Кіраўніка дзяржавы і прыкладаеце ўсе намаганні да стварэння мірнай, паспяховай і квітнеючай Беларусі.
Шчыра ўдзячныя Вам за вашу цвёрдую, узважаную, паслядоўную пазіцыю падтрымкі традыцыйных хрысціянскіх духоўна-маральных каштоўнасцяў, у абарону якіх вы ўзвышаеце свой аўтарытэтны голас нацыянальнага лідара. Асаблівую ўдзячнасць дазвольце Вам выказаць за вашу ўвагу да Беларускай Праваслаўнай Царквы і садзейнічанне ў рэалізацыі царкоўных ініцыятыў, накіраваных на духоўную асвету нашага народа, умацаванне патрыятычных пачаткаў і маральных асноў у беларускім грамадстве. Спадзяемся, што дасягнуты ў Беларусі высокі ўзровень царкоўна-дзяржаўнага супрацоўніцтва будзе і ў далейшым прыносіць добры плён на карысць ўсіх жыхароў нашай краіны.
Дазвольце пажадаць вам добрага здароўя, моцы сіл і благадатнай дапамогі Божай у вашай высокай і адказнай працы ў славу Айчыны», — гаворыцца ў тэксце віншавальнага адрасу.