Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі павіншаваў Прадстаяцеля Рускай Царквы з днём нараджэння

20 лістапада 2020

top.jpg20 лістапада 2020 года Свяцейшаму Патрыярху Маскоўскаму і ўсяе Русі Кірылу споўнілася 74 гады. Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін накіраваў Яго Свяцейшасці віншаванне з днём нараджэння:

«Ваша Свяцейшасць, Свяцейшы Уладыка і міласэрны Айцец!

Ад імя епіскапату, духавенства, манахаў і хрысталюбівых міран Беларускай Праваслаўнай Царквы сыноўна прашу Вас прыняць сардэчныя віншаванні з 74-годдзем з дня Вашага нараджэння.

У гэтыя няпростыя для нашай Айчыны і Царквы часы часта ўдумваюся ў словы вашага Першасвяціцельскага пажадання і малюся Госпаду Іісусу Хрысту аб тым, каб адпавядаць ім. Пакорліва прашу і Вашу Святыню не пакідаць у малітвах Белую Русь, народ наш, які праходзіць цяпер праз горан выпрабаванняў, і мяне, які знаходзіцца ў паслуху ў Вас — пераемніка вялікіх свяціцеляў Кіеўскіх і Маскоўскіх, архіпастыра шматмільённай паствы, нашага Першаіерарха.

Про́сім жа вас, браты́, паважа́ць тых, хто працу́е ў вас, і хто ўзнача́львае вас у Госпадзе, і хто настаўля́е вас (1 Фес. 5:12), — гаворыцца ў Апостальскім чытанні гэтага дня. З любоўю шануючы Вас, Свяцейшы Уладыка, за здзяйсняемую Вамі справу богаслужэння, дабравесця і кіравання Рускай Царквой, жадаем Вам моцнага здароўя, невычарапальнай радасці ў Госпадзе і шчодрых дароў Духа Святога.

Шматлікія і добрыя Вам леты!

Εἰς πολλὰ ἔτη, Δέσποτα!»

Church.by