Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узяў удзел у чарговым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода
06 кастрычніка 20176 кастрычніка 2017 года ў зале пасяджэнняў Свяшчэннага Сінода Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Пастаяннымі членамі Свяшчэннага Сінода з'яўляюцца: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.
Для ўдзелу ў зімовай сесіі (верасень-люты) запрошаны: мітрапаліт Кіраваградскі і Новаміргарадскі Іасаф; епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; епіскап Кызыльскі і Тывинскі Феафан; епіскап Наварасійскі і Геленджыкскі Феагност; епіскап Севераморскі і Умбскі Мітрафан.
Па заканчэнні пасяджэння ў крыжовым храме Патрыяршай рэзідэнцыі ў гонар Усіх святых, у зямлі Расійскай праслаўленых, была здзейснена ліція, за якой Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы і члены Свяшчэннага Сінода ўзнеслі малітвы аб упакаенні вечнапамінаемых мітрапаліце Ірынеі (Сямко), які спачыў 23 верасня г. г. на 55 годзе жыцця, і архіепіскапе Феафане (Галінскім), спачылым 11 верасня г. г. на 64-м годзе жыцця.
Аб асноўных рашэннях, прынятых на чарговым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода, паведаміў старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ. У. Р. Лягойда.
Па словах кіраўніка Сінадальнага аддзела, Свяшчэнны Сінод заслухаў паведамленне Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла аб яго Першасвяціцельскім візіце ў Узбекістан, а таксама аб Патрыяршых візітах у шэраг епархій Рускай Праваслаўнай Царквы, размешчаных на тэрыторыі Расіі.
«Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы таксама паведаміў удзельнікам пасяджэння аб трохбаковай сустрэчы рэлігійных лідэраў Расіі, Азербайджана і Арменіі, якая прайшла ў Маскве ў верасні бягучага года. Члены Сінода адзначылі важнасць сумеснай міратворчай дзейнасці духоўных лідараў трох краін, накіраванай на дасягненне міжрэлігійнага міру і стабільнасці ў Каўказскім рэгіёне», — дадаў кіраўнік Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ.
Як адзначыў У. Р. Лягойда, у ходзе пасяджэння членамі Свяшчэннага Сінода былі разгледжаны і зацверджаны дакументы аб парадку унутрыцаркоўнага прафесійнага кантролю і суправаджэння праектаў храмабудаўніцтва ў епархіях Рускай Праваслаўнай Царквы.
«Свяшчэнны Сінод указаў адміністрацыям духоўных навучальных устаноў на неабходнасць атрымання дазволу Вучэбнага камітэта пры вырашэнні пытання аб залічэнні студэнта, адлічанага раней з якой-небудзь духоўнай навучальнай установы, а таксама прыняў рашэнне заснаваць у Мурамскай епархіі Цэнтр падрыхтоўкі царкоўных спецыялістаў», — сказаў прадстаўнік Царквы.
Старшыня Сінадальнага аддзела падкрэсліў, што, у рамках працягу дзейнасці па разузбуйненню епархій, члены Сінода пастанавілі вылучыць са складу Яшкар-Алінскай епархіі Волжскую епархію, са стварэннем Марыйскай мітраполіі, якая ўключае ў сябе дзве вышэйназваныя епархіі.
«Епіскапам новай епархіі з тытулам «Волжскі і Сернурскі» абраны ігумен Феафан (Данчанкаў), клірык Скопінскай епархіі. Кіраўніком Марыйскай мітраполіі вызначана быць Праасвяшчэннаму Яшкар-Алінскаму і Марыйскаму Іаану», — сказаў У. Р. Лягойда.
На пасяджэнні таксама было зацверджана рашэнне аб прызначэнні вікарнага епіскапа мітрапаліту Чэбаксарскаму і Чувашскому Варнаве. Вікарыем Чэбаксарскай епархіі з тытулам «Марыінска-Пасадскі» быў абраны іераманах Ігнацій (Суранаў), клірык Чэбаксарскай епархіі.
«Свяшчэнны Сінод заслухаў даклад старшыні Аддзела знешніх царкоўных сувязяў мітрапаліта Валакаламскага Іларыёна пра кананізацыі свяціцеля Мардарыя (Ускокавіча) і прападобнага Севасціяна (Дабовіча), учыненых у Сербскай Праваслаўнай Царкве, а таксама рапарт старшыні Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых епіскапа Троіцкага Панкрація адносна крытэрыяў фарміравання епархіяльных Сабораў святых», — паведаміў У. Р. Лягойда.
Кранаючыся пытання кіравання манастырамі, Свяшчэнны Сінод абмеркаваў, просьбы якія паступілі ад епархіяльных архіерэяў аб адкрыцці манастыроў і прызначэнні/вызваленні ад пасад ігуменаў і ігуменняў манастыроў.
«Згодна з дзеючым парадкам, Свяшчэнны Сінод зацвердзіў журналы Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан і Сярэднеазіяцкай Мітрапалічай акругі», — сказаў на заканчэнне кіраўнік Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ.
Члены Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы таксама накіравалі віншавальную тэлеграму Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі У. У. Пуціну з нагоды 65-годдзя з дня нараджэння.
Журналы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 6 кастрычніка 2017 года