Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў віншаванні з прызначэннем
08 верасня 20208 верасня 2020 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прымаў віншаванні з прызначэннем.
Візіты ўладыку Экзарху нанеслі старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава, якая перадала архіпастыру віншаванні ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і ад сябе асабіста, і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Арменія ў Рэспубліцы Беларусь Армэн Гевандзян.
На адрас мітрапаліта Веніяміна таксама паступіла віншаванне ад старшыні Мінскага аблвыканкама Аляксандра Турчына.
Уладыка Веніямін запэўніў высокіх гасцей у сваёй гатоўнасці да дыялогу і канструктыўнага супрацоўніцтва з усімі здаровымі сіламі грамадства.