Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у «Вялікай размове з Прэзідэнтам»

02 сакавіка 2019

top.jpg

1 сакавіка 2019 года ў адміністрацыйным комплексе «Пераможцаў, 14» горада Мінска адбылася «Вялікая размова з Прэзідэнтам» — сустрэча Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ.

Удзел у сустрэчы прынялі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, і протаіерэй Мікалай Коржыч, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускага Экзархату па ўзаемадзеянню Царквы і грамадства.

Сустрэча доўжылася сем з паловай гадзін, на ёй прысутнічала больш за дзвесце чалавек. Расшыфроўка «Вялікай размовы» даступная на афіцыйным сайце Кіраўніка дзяржавы.

Church.by