Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у першым ў 2018 годзе пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы
07 сакавіка 20187 сакавіка ў зале пасяджэнняў Свяшчэннага Сінода Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў горадзе Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося першае ў 2018 годзе пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Адкрываючы пасяджэнне, Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы павітаў пастаянных і часовых членаў Свяшчэннага Сінода.
Пастаяннымі членамі Свяшчэннага Сінода з'яўляюцца: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапаличай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапаличай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату.
Для ўдзелу ў летняй сесіі (сакавік-жнівень) Свяшчэннага Сінода запрошаныя: мітрапаліт Сімферопальскі і Крымскі Лазар; мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Марк; архіепіскап Анадырскі і Чукоцкі Матфей; епіскап Даўгаўпілскі і Рэзэкненскі Аляксандр; епіскап Корсунскі Нестар.
Журналы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 7 сакавіка 2018 года