Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у сумесным пасяджэнні Свяшчэннага Сінода і Вышэйшай Царкоўнай Рады Рускай Праваслаўнай Царквы
25 снежня 201925 снежня 2019 года ў Чырвонай зале кафедральнага саборнага Храма Хрыста Спасіцеля ў Маскве пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла пачалося сумеснае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода і Вышэйшай Царкоўнай Рады Рускай Праваслаўнай Царквы.
Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да ўдзельнікаў пасяджэння з уступным словам, у якім, у прыватнасці, адзначыў, што дадзенае пасяджэнне з'яўляецца асаблівай падзеяй у гісторыі функцыянавання органаў царкоўнага кіравання.
У пасяджэнні прынялі пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода: мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Васкрасенскі Дыянісій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі, а таксама часовыя члены Свяшчэннага Сінода, запрошаныя для ўдзелу ў зімовай сесіі (верасень-люты): мітрапаліт Архангельскі і Халмагорскі Карнілій, мітрапаліт Чалябінскі і Міяскі Грыгорый, мітрапаліт Чыцінскі і Пятроўск-Забайкальскі Дзімітрый, епіскап Выбаргскі і Прыазёрскі Ігнацій, епіскап Суражскі Матфей.
У склад Вышэйшай Царкоўнай Рады ўваходзяць: мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Васкрасенскі Дыянісій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Калужскі і Бораўскі Клімент, старшыня Выдавецкай Рады Рускай Праваслаўнай Царквы; мітрапаліт Белгарадскі і Старааскольскі Іаан, старшыня Сінадальнага місіянерскага аддзела; мітрапаліт Растоўскі і Новачаркаскі Меркурый, старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі; мітрапаліт Стаўрапольскі і Нявіннамыскі Кірыл, старшыня Сінадальнага камітэта па ўзаемадзеянню з казацтвам; мітрапаліт Валагодскі і Кірылаўскі Ігнацій, старшыня Фінансава-гаспадарчага ўпраўлення Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Мурманскі і Манчагорскі Мітрафан, старшыня Патрыяршай камісіі па пытаннях фізічнай культуры і спорту; мітрапаліт Пскоўскі і Порхаўскі Ціхан, старшыня Патрыяршай рады па культуры; мітрапаліт Корсунскі і Заходнееўрапейскі Антоній, кіраўнік Упраўлення Маскоўскай Патрыярхіі па замежных установах; архіепіскап Кашырскі Феогност, старшыня Сінадальнага аддзела па манастырах і манаству; епіскап Краснагорскі Ірынарх, старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню; епіскап Арэхава-Зуеўскі Панцеляіман, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльнаму служэнню; епіскап Паўлава-Пасадскі Фама, кіраўнік Адміністрацыйнага сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі; епіскап Істрынскі Серафім, старшыня Сінадальнага аддзела па справах моладзі; епіскап Клінскі Сцяфан, старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемадзеянню з узброенымі сіламі і праваахоўнымі органамі; протаіерэй Максім Казлоў, старшыня Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы; протаіерэй Дзімітрый Смірноў, старшыня Патрыяршай камісіі па пытаннях сям'і і абароны мацярынства; У. Р. Лягойда, старшыня Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ.
Да ўдзелу ў сумесным пасяджэнні былі запрошаны: епіскап Балашыхінскі Мікалай, кіраўнік і галоўны рэдактар Выдавецтва Маскоўскай Патрыярхіі; епіскап Бронніцкі Фама, першы намеснік старшыні Фінансава-гаспадарчага ўпраўлення Маскоўскага Патрыярхату; епіскап Зеленаградскі Сава, намеснік кіраўніка спраў Маскоўскай Патрыярхіі; ігумення Ксенія (Чарнега), кіраўнік прававога ўпраўлення Маскоўскай Патрыярхіі; першы намеснік старшыні Сінадальнага аддзела па ўзаемаадносінах Царквы з грамадствам і СМІ А. У. Шчыпкоў.
Заўтра, 26 снежня, у Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры горада Масквы працягнецца праца Свяшчэнанага Сінода.