Мітрапаліт Веніямін прыняў удзел у тэлемарафоне канала «Спас» да Дня праваслаўнай кнігі

13 сакавіка 2021

top.jpg13 сакавіка 2021 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел у тэлемарафоне тэлеканала «Спас», прымеркаваным да Дня праваслаўнай кнігі, які святкуецца 14 сакавіка.

Прамы эфір шматгадзіннага тэлемарафону адкрыўся прывітаннем Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла і зваротам мэра Масквы Сяргея Сабяніна. На сувязь з вядучым і гасцямі студыі выйшлі прадстаўнікі Царквы, пісьменнікі, артысты, грамадскія дзеячы з Расіі, Беларусі, Аргенціны, ЗША, Швейцарыі і Казахстана.

У сваім звароце да ўдзельнікаў тэлемарафону і гледачоў Патрыяршы Экзарх разважае пра значэнне праваслаўнай кнігі ў сучасным свеце.

Што такое праваслаўная літаратура і наколькі папулярная яна сёння? З якога часу адзначаецца Дзень праваслаўнай кнігі і чаму гэтая дата важная для нас? З якімі праблемамі адукацыі сутыкнуўся сучасны свет і чаму духоўная асвета неабходна ў свецкіх школах і ВНУ? Як працуе літаратурная дыпламатыя і ці патрэбна цэнзура ў XXI стагоддзі? Як савецкія пісьменнікі і паэты знаходзілі спосабы гаварыць з чытачамі пра Бога і каму ўручаюць Патрыяршую літаратурную прэмію?

Гэтыя і іншыя тэмы ў студыі «Спаса» абмеркавалі госці эфіру: журналіст, генеральны дырэктар тэлеканала «Спас» Барыс Карчэўнікаў; пісьменніца, лаўрэат Патрыяршай літаратурнай прэміі Алеся Мікалаева; пісьменнік, тэлевядучы ігумен Лука (Сцяпанаў); літаратуразнаўца Аляксандр Ужанкоў; амерыканскі і расійскі паэт, драматург Джуліян Лоуэнфельд; пісьменнік, намінант Патрыяршай літаратурнай прэміі протаіерэй Арцемій Уладзіміраў; дыпламат, палітык Канстанцін Доўгаў; пісьменнік, педагог Аляксандр Сегень; акцёр Аляксандр Цуркан; праваслаўны блогер Максім Мядзведзеў і іншыя вядомыя людзі. 

Church.by