Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел ва ўрачыстым дыпламатычным прыёме ў Пасольстве Рэспублікі Казахстан

12 снежня 2018

top.jpg

11 снежня 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел ва ўрачыстым дыпламатычным прыёме ў Пасольстве Рэспублікі Казахстан з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Казахстан.

Удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі: Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў, прадстаўнікі беларускіх рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, кіраўнікі і супрацоўнікі дыпламатычных місій і іншыя афіцыйныя асобы. 

Church.by