Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у пасяджэнні Свяшчэннага Сінода
14 ліпеня 201814 ліпеня 2018 года ў Духоўна-асветніцкім цэнтры «Царскі» ў Екацярынбургу, размешчаным каля Храма-помніка на Крыві ў гонар Усіх святых, якія ў зямлі Расійскай праславіліся, пад старшынствам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла адбылося пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
Адкрываючы пасяджэнне, Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да членаў Свяшчэннага Сінода з уступным словам.
— Мы прыбылі ў Екацярынбург у сувязі з вядомым юбілеем трагічных падзей — стагоддзем мучаніцкага скону царскай сям'і. У нас будзе дастаткова шырокая праграма знаходжання на екацярынбургскай зямлі. Мы будзем мець магчымасць памаліцца і ў Алапаевску, і ў Екацярынбургу, і па магчымасці, хто ў сілах, здзейсніць хрэсны ход да манастыра на Ганінай яме, прысвяціўшы гэтыя дні ўспамінам пра вельмі цяжкую старонку нашай айчыннай гісторыі, — адзначыў, у прыватнасці, Яго Свяцейшасць.
У пасяджэнні прынялі ўдзел пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату, а таксама часовыя члены Свяшчэннага Сінода: мітрапаліт Сімферопальскі і Крымскі Лазар; мітрапаліт Разанскі і Міхайлаўскі Марк; архіепіскап Анадырскі і Чукоцкі Матфей; епіскап Даўгаўпілскі і Рэзэкненскі Аляксандр; епіскап Корсунскі Нестар.
Па завяршэнні пасяджэння ў дамавым храме Цэнтра ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца, нябеснага заступніка гасудара імператара Мікалая II, члены Сінода ўшанавалі памяць епіскапа Ільі (Казанцава), заўчасна памерлага 5 ліпеня гэтага года на 48-м годзе жыцця. Была здзейснена ліція па новаспачыламу архіерэю. За богаслужэннем маліліся Свяцейшы Патрыярх Кірыл і іншыя ўдзельнікі пасяджэння.
Затым здзейсніўся брыфінг, падчас якога кіраўнік прэс-службы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі свяшчэннік Аляксандр Волкаў распавёў аб рашэннях, прынятых на пасяджэнні Свяшчэннага Сінода, і адказаў на пытанні журналістаў.