Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у пасяджэнні Свяшчэннага Сінода
30 жніўня 201930 жніўня 2019 года ў зале пасяджэнняў Свяшчэннага Сінода Патрыяршай і Сінадальнай рэзідэнцыі ў Данілавым манастыры ў Маскве Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў чарговае пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
У пасяджэнні прынялі ўдзел пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Сава, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі, а таксама часовыя члены Свяшчэннага Сінода: мітрапаліт Чалябінскі і Міяскі Грыгорый, мітрапаліт Чыцінскі і Пятроўск-Забайкальскі Дзімітрый, епіскап Выбаргскі і Прыазёрскі Ігнацій, епіскап Валгадонскі і Сальскі Карнілій, епіскап Суражскі Матфей.
Перад пачаткам пасяджэння ад імя членаў Свяшчэннага Сінода Прадстаяцеля Рускай Праваслаўнай Царквы вітаў кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Сава, які адзначыў, што сёння Свяцейшы Уладыка ўзначальвае 60-е пасяджэнне Свяшчэннага Сінода з пачатку свайго Першасвяціцельскага служэння. Члены Свяшчэннага Сінода абвясцілі мнагалецце Свяцейшаму Патрыярху Кірылу, а таксама Блажэннейшаму мітрапаліту Кіеўскаму і ўсяе Украіны Ануфрыю, які ў жніўні адзначыў пяцігоддзе свайго ўсшэсця на кіеўскі прастол.
Свяшчэнны Сінод зацвердзіў журналы Сінода Беларускага Экзархату ад 23 жніўня 2019 года за №№ 18-40 (журнал № 95).
Члены Свяшчэннага Сінода мелі паўторнае абмеркаванне наконт пададзенай заявы Праасвяшчэннага архіепіскапа Полацкага і Глыбоцкага Феадосія, датычнай залічэння яго на спачын у сувязі з дасягненнем 75-годдзя. Свяшчэнны Сінод пастанавіў задаволіць прашэнне і выказаць сардэчную ўдзячнасць архіепіскапу Феадосію за шматгадовае архіпастырскае акармленне Полацкай епархіі. Праасвяшчэнным Полацкім і Глыбоцкім абраны епіскап Бараўлянскі Ігнацій, вікарый Мінскай епархіі (журнал № 98).
Заслухаўшы рапарт Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі аб прызначэнні вікарнага епіскапа ў Гомельскую епархію, члены Свяшчэннага Сінода пастанавілі абраць архімандрыта Амвросія (Шаўцова), намесніка Мікольскага мужчынскага манастыра горада Гомеля, вікарыем Гомельскай епархіі з тытулам «Светлагорскі». Месца прызначэння і хіратоніі архімандрыта Амвросія (Шаўцова) у епіскапскі сан пакінута на разгляд Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла (журнал № 102).
Свяшчэнны Сінод таксама прыняў шэраг рашэнняў агульнацаркоўнага значэння.
Журналы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 30 жніўня 2019 года