Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў удзел у пасяджэнні Свяшчэннага Сінода
07 кастрычніка 20197 кастрычніка 2019 года ў Патрыяршых пакоях Свята-Троіцкай Сергіевай лаўры Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл узначаліў пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы.
У пасяджэнні прынялі ўдзел пастаянныя члены Свяшчэннага Сінода: мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый; мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій; мітрапаліт Кішынёўскі і ўсяе Малдовы Уладзімір; мітрапаліт Астанайскі і Казахстанскі Аляксандр, кіраўнік Мітрапалічай акругі ў Рэспубліцы Казахстан; мітрапаліт Ташкенцкі і Узбекістанскі Вікенцій, кіраўнік Сярэднеазіяцкай мітрапалічай акругі; мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; мітрапаліт Валакаламскі Іларыён, старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхату; мітрапаліт Цвярскі і Кашынскі Сава, кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі, а таксама архіпастыры, запрошаныя для ўдзелу ў зімовай сесіі Сінода: мітрапаліт Архангельскі і Холмагарскі Карнілій, мітрапаліт Чалябінскі і Міяскі Грыгорый, мітрапаліт Чыцінскі і Пятроўск-Забайкальскі Дзімітрый, епіскап Выбаргскі і Прыазёрскі Ігнацій, епіскап Суражскі Матфей.
Галоўным пытаннем, разгледжаным на пасяджэнні, стаў зварот архіепіскапа Дубнінскага Іаана і сходу духавенства Архіепіскапіі заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі з просьбай аб далучэнні Архіепіскапіі да Рускай Праваслаўнай Царквы і аб вызначэнні формы яе кананічнай арганізацыі ў складзе Маскоўскага Патрыярхату. Свяшчэнны Сінод вызначыў, што Архіепіскапія заходнееўрапейскіх прыходаў рускай традыцыі, якая здзяйсняе сваё спасіцельнае служэнне ў гістарычна сфарміраванай сукупнасці яе прыходаў, манастыроў і царкоўных устаноў, ад гэтага часу знаходзіцца неад'емнай часткай Маскоўскага Патрыярхату. У Архіепіскапіі захоўваюцца асаблівасці епархіяльнага і прыходскага кіравання, а таксама богаслужэбнай і пастырскай практыкі, якія гістарычна склаліся.
Жургалы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 7 кастрычніка 2019 года