Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў малітву аб пацярпелых у Чарнобыльскай трагедыі

26 красавіка 2019

top.jpg

26 красавіка 2019 года, у дзень 33-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малітву аб усіх пацярпелых у Чарнобыльскай трагедыі.

Малітваслоўе адбылося ля паклоннага крыжа на тэрыторыі храма ў гонар абраза Божай Маці «Аднойдзенне загінуўшых» горада Мінска.

Перад пачаткам мерапрыемства ўладыка Экзарх звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам, у якім, у прыватнасці, падкрэсліў маральную вышыню подзвігу тых, хто змагаўся з наступствамі аварыі. Мітрапаліт Павел пажадаў ветэранам-чарнобыльцам моцы сіл духоўных і цялесных, а таксама многіх гадоў жыцця.

За сумеснай малітвай прысутнічалі: намеснік міністра ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Барсукоў, начальнік ГУУС Мінгарвыканкама Іван Кубракоў, старшыня Асацыяцыі работнікаў праваахоўных органаў «Шчыт Чарнобыля» Аляксандр Кузьменка, начальнік Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы МУС Эдуард Ярашук, начальнік Галоўнага ўпраўлення кадраў МУС Алег Кучынскі, актывісты грамадскіх арганізацый, навучэнская моладзь.

Па завяршэнні набажэнства адбылася традыцыйная цырымонія ўскладання кветак да памятных знакаў «Ахвярам Чарнобыля» і «Камень міру Хірасімы» ў парку Дружбы народаў.

Church.by

Фотарэпартаж