Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў асвячэнне храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Магілёве, пабудаванага на месцы страчанай больш за 70 гадоў таму царквы XVII стагоддзя

23 кастрычніка 2022

top.jpg

23 кастрычніка 2022 года адбылося асвячэнне храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў парку Падніколле горада Магілёва, пабудаванага на месцы страчанай больш за 70 гадоў таму царквы XVII стагоддзя.

Чын вялікага асвячэння здзейснілі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, і архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.

Архіерэям саслужылі: адказны сакратар Упраўлення спраў Беларускай Праваслаўнай Царквы протаіерэй Андрэй Волкаў, сакратар Магілёўскай епархіі пратаіерэй Генадзь Пацэвіч, благачынны Чэрыкаўскай акругі протаіерэй Мікалай Жук, благачынны Магілёўскай гарадской акругі протаіерэй Сергій Лабада, благачынны Магілёўскай раённай акругі протаіерэй Мікалай Астапчук, кіраўнік сацыяльнага аддзела Магілёўскай епархіі протаіерэй Сергій Белавус.

Дыяканскі чын здзейснілі протадыякан Уладзімір Назараў і протадыякан Пётр Жук.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Наталлі Міхайлавай.

На богаслужэнні прысутнічалі: старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Ісачанка Анатоль Міхайлавіч, старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Студнеў Аляксандр Віктаравіч, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Малашка Валерый Анатольевіч і іншыя прадстаўнікі дзяржаўнай улады.

Перад асвячэннем храма Патрыяршы Экзарх распавёў прысутным аб сэнсе і духоўным значэнні здзяйсняемага богаслужэння.

Пасля асвячэння адроджанага храма Высокапраасвяшчэннейшыя архіпастыры здзейснілі ў ім першую Бажэственную літургію.

Пасля патроенай екценні ўладыка Веніямін узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Спаса-Праабражэнскага сабора горада Магілёва іерэй Мікалай Антонаў.

Па заканчэнні Літургіі Патрыяршы Экзарх павіншаваў уладыку Сафронія, духавенства і жыхароў горада з адраджэннем магілёўскай святыні і звярнуўся да прысутных з архіпастырскім словам.

Уладыка Сафроній узаемна павіншаваў і падзякаваў Патрыяршаму Экзарху за асвячэнне храма і сумеснае набажэнства.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Ісачанка Анатоль Міхайлавіч ад імя кіраўніцтва і жыхароў Магілёва Яго Высокапраасвяшчэнству падзякаваў за ўвагу і візіт на Магілёўшчыну, і паднёс у падарунак ікону Пакрова Божай Маці.

Па заканчэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў архіпастырскае благаславенне.

***

Комплекс Свята-Пакроўскай царквы, размешчаны на беразе Дняпра ў цэнтральнай частцы горада Магілёва, пачалі ўзводзіць у XVII стагоддзі. На яго тэрыторыі знаходзіліся Свята-Пакроўская царква, храм-званіца святога Архангела Міхаіла і дом святара. Храм знаходзіўся ў 400 метрах ад Свята-Мікольскага жаночага манастыра, і быў апошнім месцам служэння свяшчэннамучаніка Паўліна (Крошачкіна), архіепіскапа Магілёўскага.

Свята-Пакроўская царква, якая перажыла Вялікую Айчынную вайну, у 1949 годзе была разбурана. У 2017 годзе на тэрыторыі, дзе размяшчаўся разбураны храм, епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній здзейсніў асвячэнне месца пад будаўніцтва новай царквы.

Праект будаўніцтва новага храма рыхтаваўся на аснове захаваных архіўных дакументаў, фатаграфій, малюнкаў і гравюр, графічных чарцяжоў з выявай храма XVII стагоддзя.

2.jpg

Унікальная, добрай якасці фатаграфія Пакроўскага храма была знойдзена ў адным з асабістых фотаальбомаў, якія належалі сям'і імператара Мікалая II. Гэты здымак потым вырашыў многія пытанні пры адраджэнні храма. Таксама царкву адлюстравалі на сваіх карцінах мастакі Напалеон Орда і Дзмітрый Струкаў.

Больш падрабязную інфармацыю пра гісторыю храма можна даведацца з артыкула «Храм, які бачыў тры дзяржавы, мноства войнаў, зруйнаваны і адроджаны», які апублікаваны на сайце Магілёўскай епархіі.

Магілёўская епархія/Church.by

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте

Фотарэпартаж