Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў асвячэнне храма ў гонар свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага пасёлка Міханавічы Мінскага раёна
02 студзеня 20222 студзеня 2021 года, у Нядзелю 28-ю пасля Пяцідзесятніцы, перад Ражджаством Хрыстовым, дзень памяці святога праведнага Іаана Кранштацкага, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў асвячэнне храма ў гонар свяціцеля Дзімітрыя Растоўскага пасёлка Міханавічы Мінскага раёна, а затым узначаліў у ім Бажэственную літургію.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма іерэй Дзімітрый Грыцэнка, намеснік старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іерэй Андрэй Ламакін і старшыня ўзнагароднай камісіі Беларускага Экзархату іерэй Дыянісій Кавалёў.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Такмакова.
На малым уваходзе зважаючы на старанную працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай і да дня асвячэння храма настаяцель храма іерэй Дзімітрый Грыцэнка быў удастоены права нашэння паліцы.
Падчас богаслужэння былі ўзнесены малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і аб спыненні распаўсюджвання шкоднай павевы.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Андрэй Ламакін.
Пасля заамвоннай малітвы Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святому праведнаму Іаану Кранштацкага. Затым мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам павучання. На малітоўную памяць храму была падорана ікона Ражджаства Хрыстовага.
У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.