Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў асвячэнне кафедральнага сабора Успення Прасвятой Багародзіцы горада Маладзечна

26 чэрвеня 2022

top.jpg

26 чэрвеня 2022 года, ў Нядзелю 2-ю пасля Троіцы, Усіх святых, у зямлі Рускай праслаўленых, мітрапаліт Веніямін у саслужэнні сабору архіпастыраў БПЦ здзейсніў чын вялікага асвячэння і Літургію ў кафедральным саборы Успення Прасвятой Багародзіцы горада Маладзечна.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій, епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі, епіскап Пінскі і Лунінецкі Георгій, епіскап Слуцкі і Салігорскі Яўсевій.

Архіпастырам саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, рэктар Мінскай пухоўнай акадэміі архімандрыт Афанасій (Сакалоў), благачынныя і клірыкі клірыкі Маладзечанскай епархіі, а таксама запрошаныя госці ў свяшчэнным сане.

За богаслужэннем маліліся: намеснік Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Радчанка Алена Іванаўна, старшыня Вілейскага раённага выканаўчага камітэта Бегунец Алег Паўлавіч, старшыня Маладзечанскага раённага Савета дэпутатаў Паўкшта Андрэй Анатольевіч, старшыня Уздзенскага раённага савета дэпутатаў Пятровіч Ігар Анатольевіч, член Савета Рэспублікі Капуцкая Каліна Віктараўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Канановіч Людміла Мікалаеўна, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Сарока Рыгор Сямёнавіч, дырэктар Маладзечанскага Палаца культуры Раўба Дзмітрый Аляксандравіч, дырэктар музычнага каледжа імя М.К. Агінскага Раўба Дзмітрый Аляксандравіч, камандзір 14 АППС КДБ палкоўнік Гаршкоў Валерый Валер'евіч, ваенны камісар Маладзечанскага і Валожынскага раёнаў Мацецкі Аляксандр Пятровіч..

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

За богаслужэннем былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў настаяцель храма святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай гарадскога пасёлка Івянец протаіерэй Віктар Перагудаў.

Па завяршэнні богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да багамольцаў са словам павучання. Затым архіпастыр перадаў у дар кафедральнаму сабору абраз Божай Маці «Скорапаслушніца» і адно з напрастольных Евангелляў, перададзеных Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам для новаасвячоных храмаў Беларускага Экзархату.

Далей Патрыяршы Экзарх узнагародзіў ключара Успенскага кафедральнага сабора протаіерэя Аляксандра Фёдаравіча Папова ордэнам Рускай Праваслаўнай Царквы князя Данііла Маскоўскага III ступені. Дабрачынцы, будаўнікі і прыхаджане, якія спрыялі ўзвядзенню сабора, былі ўдастоены медалёў і Грамат Патрыяршага Экзарха.

У завяршэнне Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне. 

Church.by

Фотарэпартаж